Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы страцілі льготу пры паездках у Вялікабрытанію — цяпер трэба мець страхоўку


Парадак уезду грамадзян Беларусі на тэрыторыю Вялікай Брытаніі зьмяніўся.

Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык.

Цяпер падчас знаходжаньня ў гэтай краіне беларускія грамадзяне абавязаныя мець поўнае мэдычнае страхаваньне, страхавую картку або нейкі іншы дакумэнт, які пацьвярджае наяўнасьць дамовы мэдычнага страхаваньня, якая дзейнічае на тэрыторыі Вялікай Брытаніі.

Раней Вялікая Брытанія не патрабавала ад грамадзян Беларусі полісу мэдычнага страхаваньня, неадкладная дапамога пры неабходнасьці аказвалася беларусам на бясплатнай аснове. Такі было, пакуль дзейнічала пагадненьне паміж урадамі СССР і Злучанага Каралеўства «Аб супрацоўніцтве ў галіне мэдычнай навукі і аховы здароўя», ратыфікаванае яшчэ ў лютым 1975 году.

Але Вялікая Брытанія ў аднабаковым парадку выйшла з гэтага пагадненьня, і цяпер беларусы ў гэтай краіне мусяць мець мэдычную страхоўку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG