Хадзіджа Ісмаілава, якая супрацоўнічала з Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа, і яе адвакат заявілі, што разглядаюць прапанову Амаль Клуні.
Адвакат, якая спэцыялізуецца на пытаньнях абароны правоў чалавека, Амаль Клуні, жонка галівудзкага актора Джорджа Клуні, правяла некалькі гучных спраў у апошнія гады ў такіх краінах, як Эгіпет, Армэнія і Мальдывы, абараняючы людзей, арыштаваных па абвінавачваньнях, якія разглядаліся праваабаронцамі як палітычна матываваныя.
Ісмаілава была асуджаная ў верасьні 2015 году да сямі з паловай гадоў турмы па абвінавачваньнях, якія лічацца сфабрыкаванымі. Гэты прысуд ацэнены праваабаронцамі як помства Ісмаілавай за даклады, прысьвечаныя бізнэс-дзейнасьці членаў сям’і прэзыдэнта Азэрбайджана Ільхама Аліева.