Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баевікі атакавалі ўнівэрсытэт у Пакістане, забілі семярых


Машыны хуткай дапамогі каля ўнівэрсытэта ў горадзе Чарсада, пасьля нападу баевікоў, 20 студзеня 2016 году
Машыны хуткай дапамогі каля ўнівэрсытэта ў горадзе Чарсада, пасьля нападу баевікоў, 20 студзеня 2016 году

Нападнікі ўварваліся на тэрыторыю ўнівэрсытэта і пачалі страляніну па студэнтах і выкладчыках.

Узброеныя баевікі напалі на ўнівэрсытэт у горадзе Чарсада на паўночным захадзе Пакістана зраніцы ў сераду, 20 студзеня, перадае CNN са спасылкай на мясцовыя СМІ.

Ахвярамі нападу сталі выкладчыкі і студэнты, прынамсі сем чалавек забітыя і 20 параненыя, прынамсі два баевікі забітыя снайпэрамі, кажуць мясцовыя ўлады. Колькасьць пацьверджаных ахвяраў можа вырасьці. На момант публікацыі паведамлялася, што апэрацыя працягваецца, усе навакольныя будынкі і дахі занятыя дзяржаўнымі войскамі, але ёсьць падазрэньне, што нападнікі яшчэ могуць утрымліваць закладнікаў на тэрыторыі ўнівэрсытэту.

Пакуль ніхто ня ўзяў на сябе адказнасьць за атаку. Прэм’ер-міністар Пакістану Наваз Шарыф выказаў глыбокую засмучанасьць з прычыны «трусьлівай атакі тэрарыстаў», якія, забіваючы бязьвінных цывільных, «ня маюць веры і рэлігіі».

Напружанасьць у рэгіёне ўзрастала ў апошнія дні, цягам якіх адбылася ў тым ліку атака на вайсковы блёкпост каля мяжы з Аўганістанам, падчас якой загінулі дзесяцёра і былі параненыя 36 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG