Лінкі ўнівэрсальнага доступу

300 пасьпяховых эўрапейцаў да 30: новы праект часопісу Forbes 


Forbes папрасіў 30 экспэртаў скласьці сьпіс 300 самых пасьпяховых прадстаўнікоў эўрапейскай моладзі — людзей, якія здолелі дасягнуць шмат чаго да 30 гадоў.

«Залатыя» тры сотні былі адабраныя зь некалькіх тысячаў кандыдатаў. Яны прадстаўляюць самыя розныя галіны дзейнасьці: мастацтва, навуку, мэдыцыну, палітыку, СМІ, сацыяльнае прадпрымальніцтва і г. д.

У студзені. Forbes сабраў у лёнданскім гатэлі Mondrian дзеля сумеснага фатаграфаваньня. Часопіс у асобнай публікацыі прыводзіць кароткія біяграфіі некаторых зь іх.

Жазэфін Гоуб, 27, Францыя
Дырэктар кампаніі Migreat Goube, якая палягчае праблемы ўцекачоў. Кампанія стварыла онлайн-плятформу, якая дапамагае мігрантам афармляць дакумэнты, знаходзіць працу на новым месцы жыхарства.

Сэзар Вэласка Муньес, 29, Гішпанія
Эпідэміёляг, супрацоўнік Сусьветная арганізацыя аховы здароўя. Працуе як трэнер па выкарыстаньню мэдычнага абсталяваньня для эўрапейскіх цэнтраў па кантролі за захворваньнямі. Удзельнічаў у кампаніі па барацьбе з вірусам Эбала.

Эрнст-Ян Пфаус, 29, Галяндыя
У 2013 годзе журналіст сабраў 1.7 мільёны даляраў для адкрыцьця новага інтэрнэт-выданьня ў Галяндыі, якое ўжо мае 40 тысяч падпісчыкаў, якія плацяць за доступ да выданьня па 65 даляраў у месяц.

Літл Сімз, 21, Вялікабрытанія
Зорка хіп-хопу, крытыкі лічаць яе адным з найлепшых рэпэраў у сьвете.

Уршка Срсен, 26, Славенія
Сузаснавальніца кампаніі Bellabeat, якая вырабляе смарт-упрыгожваньні, якія адсочваюць стан здароўя чалавека. Кампанія мае офісы у Сан-Францыска, Чэнчжэні і Загрэбе.

Карнэль Амарэі, 22, Румынія
Заснавальнік кампаніі Lumen, якая выпускае прыбор для сьляпых, які пры дапамозе 3D-тэхналёгіі і датчыкаў вібрацыі дазваляе сьляпым арыентавацца ў прасторы.

Юлія Рэда, 29, Нямеччына
Дэпутат Эўрапарлямэнту ад Пірацкай партыі. Партыя выступае за падвышэньне празрыстасьці ўрадаў, свабоду інтэрнэту і зьмену заканадаўства аб аўтарскіх правах.

Кэралайн Валеруд, 25, Швецыя
Сузаснавальніца фірмы Volumental, якая робіць абутак пры дапамозе 3D-тэхналёгіяў. Капітал фірмы — 5 мільёнаў даляраў.

Роры О’Саліван, 29, Ірляндыя
Сузаснавальнік кампаніі, якая распрацоўвае бясьпечныя атамныя электрастанцыі.

Цырыель Кала, 28, Францыя
Кіраўнік кампаніі BlaBlaCar, якая злучае людзей, якія хочуць выправіцца ў далёкае падарожжа, і кіроўцаў, якія гатовыя даць такую паслугу. Заснаваная ў Францыі, кампанія дзейнічае зараз таксама ў Турэччыне, ў Расеі і ва Ўкраіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG