Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пройдзе паседжаньне кантактнай групы па Ўкраіне


Адна з папярэдніх сустрэч Трохбаковай кантактнай групы па Ўкраіне, на фота - Леанід Кучма
Адна з папярэдніх сустрэч Трохбаковай кантактнай групы па Ўкраіне, на фота - Леанід Кучма

У сталіцу Беларусі прыбудуць экс-прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма, расейскі прадстаўнік Барыс Грызлоў і іншыя ўдзельнікі перамоваў па Данбасе.

Удзельнікі Трохбаковай кантактнай групы на першай у 2016 годзе сустрэчы ў Менску 13 студзеня засяродзяцца на абмеркаваньні пытаньняў палітычнага ўрэгуляваньня. Пра гэта заявіла «Інтэрфаксу» крыніца ў групе па арганізацыі перамоваў.

Паводле яе слоў, парадкам дня сустрэчы прадугледжана інтэнсіўнае абмеркаваньне ключавых аспэктаў палітычнага ўрэгуляваньня.

«Будуць узьнятыя пытаньні аб рэалізацыі асаблівага статусу асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласьцей, дэцэнтралізацыі ўлады і канстытуцыйнай рэформы ва Ўкраіне, правядзеньні мясцовых выбараў на Данбасе», — сказала крыніца.

Раней у панядзелак, у Кіеве, другі прэзыдэнт Украіны і прадстаўнік Украіны ў Трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе Леанід Кучма правёў перамовы з новым прадстаўніком Расеі ў групе Барысам Грызловым, падчас якіх абмеркаваў падрыхтоўку да сёньняшняга пасяджэньня.

У канцы мінулага году лідэры краінаў «нармандзкай чацьвёркі» правялі перамовы ў тэлефонным рэжыме і дамовіліся падоўжыць дзеяньне Менскіх пагадненьняў на 2016 год. Тады таксама дамовіліся аб сустрэчы міністраў замежных спраў краінаў чацьвёркі ў канцы студзеня-пачатку лютага.

Акрамя таго, як тады паведамлялі прэс-службы прэзыдэнта Францыі Франсуа Алянда і канцлера ФРГ Ангелы Мэркель, падчас размовы лідэры краінаў «нармандзкай чацьвёркі» вырашылі прасіць рабочую падгрупу па палітычных пытаньнях Трохбаковай кантактнай групы распрацаваць праект закона аб выбарах у акупаванай частцы Данбасу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG