Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барак Абама выступіў са зваротам аб становішчы краіны


Барак Абама
Барак Абама

Барак Абама распавёў пра дасягненьні свайго прэзыдэнцтва і вызначыў задачы на ​​будучыню.

У аўторак увечары прэзыдэнт Абама выступіў на аб’яднаным пасяджэньні Кангрэсу са сваім апошнім дакладам аб становішчы краіны.

Прэзыдэнт падвёў у сваёй прамове папярэднія вынікі прэзыдэнцтва і вызначыў задачы, якія, на яго думку, стаяць перад Амэрыкай ў працяглай пэрспэктыве. Барак Абама заявіў аб тым, што за сем гадоў кіраваньня краіна выйшла з фінансава-эканамічнага крызісу, была пасьпяхова праведзеная надзвычай важная рэформа сыстэмы мэдыцынскага страхаваньня і закладзеныя асновы «зялёнай» эканомікі. У будучыні «перад Амэрыкай стаяць чатыры кардынальныя задачы», — сказаў прэзыдэнт. Як забясьпечыць роўнасьць магчымасьцяў усіх грамадзян у сучаснай эканоміцы? Як з дапамогай тэхналёгіяў пакласьці канец найбольш небясьпечным захворваньням, такім, як рак, і спыніць зьмяненьні глябальнага клімату? Як пазьбегнуць ператварэньня Злучаных Штатаў у сусьветнага паліцэйскага? І, нарэшце, як амэрыканцам навучыцца рэгуляваць свае рознагалосьсі цывілізаваным шляхам, не зьвяртаючыся да палітыканства, якім грашыць Вашынгтон?

Тое, што Амэрыка сёньня расколатая больш, чым сем гадоў таму, зьяўляецца адным з галоўных расчараваньняў майго прэзыдэнцтва.

Па словах Абамы, «тое, што Амэрыка сёньня расколатая больш, чым сем гадоў таму, зьяўляецца адным з галоўных расчараваньняў майго прэзыдэнцтва».

Абама некалькі разоў згадваў Украіну і Расею ў сваім выступе. Амэрыканскі лідэр заявіў, у прыватнасьці, што Ўкраіна, а таксама Сырыя ўцякаюць з-пад уплыву Расеі.

«Нягледзячы на скарачэньне эканомікі, Расея марнуе рэсурсы, каб утрымаць Украіну і Сырыю — дзяржавы, якія, як ёй бачыцца, уцякаюць зь яе арбіты», — адзначыў Абама.

Яшчэ аднойчы ён узгадаў Украіну, калі казаў пра амэрыканскую зьнешнюю дапамогу, якая, па словах прэзыдэнта ЗША, зьяўляецца «часткай нацыянальнай бясьпекі, а не дабрачыннасьцю».

«Калі мы дапамагаем Украіне абараніць дэмакратыю, дапамагаем Калюмбіі спыніць вайну, якая доўжылася дзесяцігодзьдзямі, гэта умацоўвае міжнародны парадак, ад якога мы залежым», — адзначыў Барак Абама.

Барак Абама ў апошні раз зьвярнуўся з пасланьнем «Аб становішчы ў краіне». Восеньню ў ЗША пройдуць прэзыдэнцкія выбары, і Абама, завяршаючы свой другі тэрмін на пасадзе, ня мае права прэтэндаваць на яе зноў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG