Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барак Абама выступіць у аўторак з дакладам аб становішчы краіны


Барак Абама
Барак Абама

У сваім апошнім штогадовым дакладзе аб становішчы краіны прэзыдэнт Абама будзе казаць пра доўгатэрміновыя праблемы ЗША.

У аўторак, 12-га студзеня, прэзыдэнт Абама выступіць на аб’яднаным пасяджэньні Кангрэсу са сваім апошнім штогадовым пасланьнем аб становішчы краіны.

Як паведаміў Белы дом, гаворка прэзыдэнта на гэты раз будзе вытрыманая не ў традыцыйным ключы. Замест звычайнага пералічэньня ініцыятыў, якія адміністрацыя плянуе на бліжэйшы год, Абама прысьвеціць свой выступ доўгачасовым выклікам, якія кінутыя Злучаным Штатам. Цэнтральнае месца ў дакладзе, верагодна, будзе адведзена войнам на Блізкім Усходзе, барацьбе з тэрарызмам, праблеме блізкаўсходніх уцекачоў.

Вялікая ўвага ў выступе Абамы будзе нададзеная таксама праблемам кантролю над продажам зброі ў ЗША, асабліва ў сьвятле нядаўняга тэракту ў Сан-Бэрнардына, і лёсу пяці мільёнаў незаконных імігрантаў з Лацінскай Амэрыкі, якіх прэзыдэнт жадае зьберагчы ад дэпартацыі. Гаворка ідзе пра бацькоў малалетніх дзяцей — грамадзянаў ЗША, альбо пра тых, хто трапіў у ЗША ў юным узросьце. Але суды пакуль блякуюць гэтую ініцыятыву прэзыдэнта.

У відэа анонсе свайго выступу прэзыдэнт Абама заявіў, што ні разу з моманту прыходу да ўлады сем гадоў таму ў абстаноўцы глыбокага фінансава-эканамічнага крызісу ён ня быў настроены гэтак аптымістычна адносна пэрспэктываў на бліжэйшы год, як цяпер.

Дамінаваньне рэспубліканцаў у абедзьвюх палатах Кангрэсу робіць малаверагодным прыняцьце якіх-небудзь буйных прапановаў адміністрацыі ў апошні год яе праўленьня, лічаць амэрыканскія назіральнікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG