Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На форуме прадпрымальнікаў не далі слова апазыцыйным палітыкам


Алеся Макаева, які прапанаваў прадпрымальнікам выйсьці на пратэст, назвалі правакатарам.

У менскім гатэлі «Беларусь» індывідуальныя прадпрымальнікі абмяркоўваюць, як жыць ва ўмовах указу № 222.

Прадпрымальнік зь Менску Алесь Макаеў прапанаваў 18 студзеня правесьці мітынг пратэсту на Кастрычніцкай плошчы.

У адказ Анатоль Шумчанка прапанаваў вывесьці Макаева з залі. Людзі загулі ў знак згоды.

«Гэта подла, — сказаў Шумчанка. — Няхай яны самі і ідуць. Гэта правакатары і падонкі».

Але Макаеў застаўся ў залі, а пазьней выйшаў у кулюары і сабраў вакол сябе кола, пачаў заклікаць да Плошчы. Яго перакрыквалі і перабівалі. Потым ад імя Шумчанкі адміністратарка папрасіла яго і Тацяну Караткевіч выйсьці з залі. Яны засталіся, але ўжо гутарылі не з шырокім колам, а з журналістамі.

Тацяна Караткевіч ня клікала на Плошчу, а заклікала ісьці на парлямэнцкія выбары, далучацца на выбарах да яе каманды. Яе збольшага праігнаравалі.

Тым часам на форуме выступіў намесьнік міністра гандлю Андрэй Мяшкоў. Ён заявіў, што трэба ствараць перамоўную групу на базе Міністэрства эканомікі, і чым хутчэй гэта будзе зроблена, тым лепш.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG