Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мусульманаў выгналі зь перадвыбарчай сустрэчы Дональда Трампа


Дональд Трамп
Дональд Трамп

У амэрыканскім штаце Паўднёвая Караліна мусульманаў выгналі зь перадвыбарчай сустрэчы патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты ЗША ад рэспубліканцаў мільярдэра Дональда Трампа, вядомага антыісламскімі заявамі.

Ахоўнікі выпіхнулі з залы мусульманіна Джыбрыла Хафа за тое, што ён выкрыкнуў «Праблема не ў ісламе», паведамляе ru.euronews.com.

Мусульманка Роўз Хамід была выгнаная за тое, што была апранутая ў хіджаб, а на яе сукенцы былі напісаныя словы «Салям, я прыйшла зь мірам» і налепленая жоўтая зорка са словам «мусульманін». Жанчына падчас сустрэчы ня вымавіла ні слова.

Адным з пунктаў перадвыбарчай кампаніі Трампа зьяўляецца прапанова ўвесьці забарону на ўезд мусульманаў на тэрыторыю Злучаных Штатаў.

Роўз Хамід патлумачыла матывы свайго зьяўленьня на сустрэчы з Трампам: «Маёй мэтай было даць зразумець людзям, што тое, што кажа Трамп, няварта кандыдата ў прэзыдэнты».

Рада па амэрыкана-ісламскіх адносінах запатрабавала ад Трампа выбачыцца перад Роўз Хамід за выгнаньне са сходу выбарнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG