Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кёльне праходзіць акцыя пратэсту праціўнікаў мігрантаў


У Кёльне праціўнікі мігрантаў з руху PEDIGA праводзяць акцыі пратэсту — у адказ на масавыя напады ў навагоднюю ноч, у якіх удзельнічалі і ўцекачы.

Партыя канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель — блок ХДС/ХСС — прапанавала ўзмацніць жорсткасьць закону аб прадастаўленьні прытулку — пасьля масавых нападаў у навагоднюю ноч у Кёльне.

Мэркель заявіла, што ініцыятыва будзе абмяркоўвацца з партнэрамі па кіруючай кааліцыі, а затым паступіць на разгляд парлямэнта. У выпадку прыняцьця законапраекту, улады змогуць дэпартаваць тых уцекачоў, хто неаднаразова зьдзяйсьняў няцяжкія злачынствы.

18 з больш, чым 30 затрыманых па падазрэньні ў зьдзяйсьненьні нападаў у Кёльне, апынуліся ўцекачамі. Начальнік гарадзкой паліцыі быў у пятніцу звольнены за няздольнасьць кантраляваць сытуацыю.

Усяго ў паліцыю Кёльна паступіла больш за 100 скаргаў: большасьць — ад жанчынаў, якія пацярпелі ад сэксуальных дамаганьняў і абрабаваных. Аналягічныя напады адбыліся ў Гамбургу, Штутгарце і Франкфурце.

У 2015 годзе ў Нямеччыну прыбылі амаль мільён 100 тысяч уцекачоў, і яшчэ каля мільёна — паводле ацэнак нямецкіх уладаў — паспрабуюць уехаць у краіну ў 2016 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG