Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статуя Мао Цзэдуна «праседзела» ўсяго тры дні


China -- A crane is seen next to a giant statue of Chinese late chairman Mao Zedong under construction near crop fields in a village of Tongxu county, Henan province, January 4, 2016
China -- A crane is seen next to a giant statue of Chinese late chairman Mao Zedong under construction near crop fields in a village of Tongxu county, Henan province, January 4, 2016

У Кітаі нечакана дэмантавалі гіганцкую пазалочаную статую першага старшыні КНР Мао Цзэдуна, якая была адкрытая нядаўна ў правінцыі Хэнань. Яе вышыня складала 37 мэтраў, прычым Мао быў увекавечаны ня стоячы, а седзячы.

Як перадаюць агенцтвы са спасылкай на кітайскія дзяржаўныя СМІ, прычынай гэтага, як мяркуецца, стала адсутнасьць дазволу мясцовых уладаў. Іншыя пішуць, што прычыны невядомыя.

Па некаторых дадзеных, праект каштаваў 460 тысяч даляраў і фінансавалі яго мясцовыя прадпрымальнікі.

Мао Цзэдун, які ўзначальваў Кітай на працягу 27 гадоў, памёр у 1976 годзе. Пры яго рэжыме каля 40 мільёнаў чалавек сталі ахвярамі рэпрэсій, у тым ліку ў межах кампаній «Культурная рэвалюцыя» і «Вялікі скачок». У той час ўкараняўся культ асобы Мао Цзэдуна, які зь сярэдзіны 1960-х гадоў быў даведзены да гратэскавых маштабаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG