Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уцекача з Узбекістану пакаралі 25 гадамі турмы за плянаваньне тэракту ў ЗША


Суд у штаце Айдаха прызнаў уцекача з Узьбекістану Фазьлідзіна Курбанава вінаватым у плянаваньні тэрарыстычнай атакі ў ЗША і прысудзіў яму 25 гадоў зьняволеньня.

Фазьлідзін Ккурбанаў
Фазьлідзін Ккурбанаў

Пасьля адбыцьця турэмнага тэрміну Курбанаў мае быць дэпартаваны з ЗША.

«Ён намерваўся весьці джыгад супраць Злучаных Штатаў, — заявіў судзьдзя Эдвард Лодж 7 сьнежня. — Ён намерваўся ўзарваць бомбу ў ЗША, каб паслаць мэсыдж падобны да таго, які паслалі тэрарыстычныя атакі 11 верасьня 2001 году».

У абвінаваўчым акце гаварылася, што Фазьлідзін Курбанаў рыхтаваўся да тэрарыстычных атакаў на вайсковыя аб’екты ў ЗША, у тым ліку на Вайсковую акадэмію Ўэст-Пойнт.

Курбанаў, расейскамоўны кіроўца грузавіка, уцёк з Узьбекістану ў ЗША ў 2009 годзе. Двума гадамі пазьней яго арыштавалі паводле падазрэньня, што ён плянаваў тэрарыстычную атаку ў ЗША. Абвінавачаньне таксама заяўляла, што ён аказваў онлайнавую і фінансавую падтрымку «Ісламскаму руху Узьбекістану», які прызнаны ўладамі ЗША тэрарыстычнай арганізацыяй.

Адвакат Курбанава настойваў, што размовы яго падабароннага аб плянаванай атацы былі пустой хвальбою, а выбуховыя матэрыялы, знойдзеныя ў яго грузавіку, прызначаліся для вырабу фаервэркаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG