Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі паўтары тысячы чалавек засталіся безь цяпла ў 40-градусны мароз


Кацельня, ілюстрацыйнае фота
Кацельня, ілюстрацыйнае фота

Гэта адбылося ў пасёлку Станцыйны Чалябінскай вобласьці. Прычына — няякасны мазут для кацельняў.

7 студзеня ў пасёлку Станцыйны па чарзе адключыліся ўсе ацяпляльныя катлы. Тэмпэратура ў жылых дамах адразу ўпала да + 13 + 14 градусаў. Усе паўтары тысячы жыхароў апынуліся безь цяпла пры амаль 40-градусным марозе.

Паводле інфармацыі мясцовых уладаў, асноўная прычына аварыі — няякасны мазут, які ў моцны мароз не гарыць.

Жыхароў Станцыйнага, якія замярзаюць, пачалі эвакуяваць у часовыя прытулкі ў гарадзкой акрузе Троіцк.

У расейскім Мурманску таксама ў моцныя маразы сотні дамоў застаюцца бяз газу.

У «Мурманаблгазе» пакуль ня могуць назваць дакладную колькасьць дамоў, якія засталіся без газазабесьпячэньня. Перабоі ў газазабесьпячэньні пачаліся раніцай 6 лютага ў некалькіх раёнах Мурманска. Цяпер тут тэмпэратура паветра ўпала да мінус 38.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG