Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэпаратысты за калядную ноч больш за 50 разоў парушылі перамір’е ў Данбасе


Украінскія вайскоўцы заявілі, што за мінулыя суткі прарасейскія сэпаратысты ўсталявалі «пасьлянавагодні рэкорд» па парушэньні «рэжыму цішыні»: абстралялі іх пазыцыі больш за 50 разоў.

Паводле прэс-цэнтру апэрацыі ўкраінскай арміі на ўсходзе краіны, сэпаратысты вялі агонь са стралковай зброі, гранатамётаў і мінамётаў. Былі абстраляныя ўкраінскія пазыцыі ў раёне Мар’інкі, каля Гранітнага на Марыюпальскім кірунку, каля Маёрска, Зайцавага, Наўгародзкага, Аўдзееўкі, Вопытнага і Пяскоў. На працягу сутак не спыняліся і хаатычныя абстрэлы апорных пунктаў украінскіх вайскоўцаў у раёне Данецка. У навакольлі Горлаўкі ўкраінскія вайскоўцы вымушаныя былі адкрыць агонь у адказ, паведамілі ў штабе.

Улады самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі таксама абвінавацілі Кіеў у парушэньні рэжыму спыненьня агню. Паводле Данецкага агенцтва навінаў, украінскія вайскоўцы абстралялі пазыцыі сэпаратыстаў у раёне Саханкі і Безымяннай.

У канцы мінулага году Кіеў і прадстаўнікі самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР» заключылі так званае «каляднае перамір’е». Аднак ад пачатку новага году абодва бакі сыстэматычна абвінавачваюць адзін аднаго ў парушэньнях рэжыму спыненьня агню ў Данбасе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG