Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі МЗС крытыкуе Паўночную Карэю за выпрабаваньне вадароднай бомбы


Беларусь заклікала КНДР забясьпечыць няўхільнае выкананьне рашэньняў Рады Бясьпекі ААН і ўстрымацца ад далейшых дзеяньняў, якія могуць прывесьці да эскаляцыі.

Пра гэта гаворыцца ў камэнтары начальніка ўпраўленьня інфармацыі — прэс-сакратара Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзьмітрыя Мірончыка ў сувязі зь ядзерным выпрабаваньнем, зробленым 6 студзеня ў КНДР.

Паводле беларускага МЗС, гэтыя дзеяньні КНДР парушаюць шэраг адпаведных рэзалюцыяў Рады Бясьпекі ААН. Рэспубліка Беларусь, якая адной зь нямногіх краін добраахвотна адмовіліся ад валоданьня ядзернай зброяй, нязьменна выступае за ўмацаваньне міжнароднага рэжыму нераспаўсюджваньня.

«Беларускі бок упэўнены ў тым, што сапраўдны і ўстойлівы мір і стабільнасьць як у рэгіянальным, так і ў больш шырокім міжнародным кантэксьце могуць быць дасягнутыя толькі ў працэсе перамоваў, на аснове партнэрства паміж краінамі і без апоры на зброю масавага зьнішчэньня. Ізноў заклікаем КНДР забясьпечыць няўхільнае выкананьне рашэньняў Рады Бясьпекі ААН і ўстрымацца ад далейшых дзеяньняў, якія могуць прывесьці да эскаляцыі», — гаворыцца ў заяве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG