Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прызначаны Расеяй кіраўнік Крыму лаяўся матам у жывым эфіры


Сяргей Аксёнаў
Сяргей Аксёнаў

Разьюшаны Аксёнаў казаў пра неэфэктыўнасьць працы крымскага штабу па ліквідацыі надзвычайнай сытуацыі і пра «разуменьне Сталіна».

Кіраўнік расейскіх уладаў у Крыме Сяргей Аксёнаў заявіў пра неэфэктыўнасьць крымскага штабу і рэгіянальных штабоў па ліквідацыі надзвычайнай сытуацыі на паседжаньні штабу ў Сымфэропалі. У жывым эфіры «Першага крымскага» тэлеканалу ён выказаў свае эмоцыі нецэнзурным чынам, перадае «Крым.Реалии».

«Засілкуйце дамы, якія цалкам электрыфікаваныя, па асобнай схеме — ад мэгаватнага. Засілкуйце! Казалі, б***, сто разоў, даручэньні былі дадзеныя, нідзе ні чорта не працуе! За вас за ўсіх працаваць хутка прыйдзецца самім. Дамагчыся выніку — неймаверная справа. Пачынаю дзядулю Сталіна разумець», — казаў Аксёнаў. Незадаволены ён і адключэньнем кацельных.

Аксёнаў паабяцаў звольніць чыноўнікаў, якія не выконваюць даручэньні цэнтральнага штабу, а астатнім чыноўнікам загадаць праводзіць нарады да 12 ночы, «пакуль яны не пачнуць нармальна працаваць».

На сёньняшні дзень электрычнасьць з Украіны не падаецца ў Крым, бо ранейшы кантракт на пастаўкі скончыўся, а новага няма. Расея дае Крыму 931 МВт зь неабходных 1350 МВт, а ўкраінская ЛЭП, адноўленая пасьля падрыву апораў у Хэрсонскай вобласьці, можа падаваць да 250 МВт. У час піку ў Крыме праводзяцца веерныя адключэньні, жыхары скардзяцца на няроўнае разьмеркаваньне энэргіі па рэгіёнах.

Па прапанове Пуціна ВЦИОМ правёў у Крыме апытаньне: ці згодныя мясцовыя жыхары на заключэньне кантракту з Украінай на ўмовах Украіны — каб Крым у кантракце быў названы часткай Украіны. Па афіцыйных зьвестках, 94% «гатовыя да нязначных перабояў энэргазабесьпячэньня цягам 3–4 месяцаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG