Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канфлікт паміж Тэгеранам і Эр-Рыядам выклікаў рост цэнаў на нафту


Іранскія пратэстоўцы падпалілі савудаўскую амбасаду ў Тэгеране
Іранскія пратэстоўцы падпалілі савудаўскую амбасаду ў Тэгеране

Канфлікт паміж Савудаўскай Арабіяй і Іранам пасьля пакараньня ў Эр-Рыядзе шыіцкага шэйха выклікаў падаражаньне нафты больш чым на 2 адсоткі.

На фоне напружанасьці ў адносінах паміж Савудаўскай Арабіяй і Іранам у панядзелак, 4 студзеня, цана на нафту пачала расьці. Так, на электронных таргах у Азіі барэль нафты маркі WTI раніцай у панядзелак каштаваў 37,81 даляра, гэта значыць на 77 цэнтаў або 2,08 адсотка даражэй, чым у канцы папярэдняга гандлёвага дня. За марку Brent давалі 38,19 даляра — рост на 91 цэнт або 2,44 працэнта.

Павышэньне цэнаў стала рэакцыяй на «асьцярогі наконт таго, што геапалітычны канфлікт на Блізкім Усходзе можа пагражаць пастаўкам нафты», зазначыў агенцтву AFP сынгапурскі аналітык кампаніі IG Markets Бэрнард Аў.

У Савудаўскай Арабіі паводле абвінавачаньня ў тэрарызме 2 студзеня былі пакараныя амаль паўсотні чалавек, сярод іх вядомы крытык суніцкага савудаўскага каралеўскага дому шыіцкі шэйх Німр ан-Німр. Гэта выклікала пратэсты ў шэрагу краін рэгіёну. Дэманстранты ў Тэгеране атакавалі ў ноч на 3 студзеня амбасаду Савудаўскай Арабіі, пасьля чаго Эр-Рыяд разарваў дыпляматычныя адносіны з Іранам.

Бахрэйн сьледам за Савудаўскай Арабіяй заявіў аб разрыве дыпляматычных сувязяў з Іранам і адкліканьні сваіх амбасадараў з гэтай краіны на працягу двух сутак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG