Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама «зарадзіўся» на рэшткі прэзыдэнцкага тэрміну падчас гавайскіх вакацый


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што ён «зарадзіўся» падчас адпачынку на Гаваях і гатовы «дарабіць усё няскончаныя справы» ў апошні год знаходжаннья на пасадзе прэзыдэнта, паведамляе Associated Press.

На першым месцы ў сьпісе спраў у Абамы знаходзіцца ўзмацненьне жорсткасьці правіл выдачы зброі. Ён плянуе сустрэцца з генэральным пракурорам ЗША Ларэтай Лінч для абмеркаваньня захадаў, якія могуць быць зроблены ў гэтым напрамку.

«Кожны раз нам кажуць, што звычайныя рэформы кшталту ўзмацненьня жорсткасці праверак тых, хто хоча набыць зброю, ня спыняць страляніну і забойствы, не адновяць страты, таму мы не павінны нічога рабіць. Так, мы ведаем, што ня можам прадухіліць кожнае злачынства, але ж мы можам паспрабаваць прадухіліць хаця б адно з іх », - сказаў Абама.

Згодна з дзейным законам, прадаўцы зброі, у якіх ёсьць ліцэнзія на гандаль, павінны праводзіць больш строгія праверкі пакупнікоў. Аднак многія з прадаўцоў не запытваюць афіцыйнага дазволу, у сувязі з чым многія людзі, якім па законе нельга мець зброю, могуць яго набыць.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама і яго сям’я правялі адпачынак у Ганалулу на высьпе Ааху Гавайскага архіпелагу. Адзначаецца, што ні кіраўнік дзяржавы, ні члены яго сям’і не праводзілі якіх-небудзь публічных мерапрыемстваў на адпачынку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG