Папулярная ва Ўкраіне гандлёвая марка «Советское Шампанское», якую вырабляе Кіеўскі завод шампанскіх вінаў «Сталічны», вымушана была зьмяніць сваю назву з-за закона аб дэкамунізацыі, паведамляе інфармацыйнае агенцтва 112.ua.
Цяпер папулярны напой носіць назву «Советовское Шампанскае».
Як адзначылі на заводзе «Сталічны», гэта было зроблена, каб «захаваць адзін з самых галоўных атрыбутаў навагодняга сьвята», піша выданьне.
На якасьць напою зьмена назвы не паўплывае.