Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У інтэрнэт выклалі арыгінал дзёньніка Анны Франк, нягледзячы на спрэчкі аб аўтарскіх правах


Як паведамляе агенцтва Франс-прэс, яго апублікавалі ў пятніцу адначасова выкладнік Унівэрсытэту ў Нанце (Францыя) Аліўе Эрцшэд і дэпутат францускага парлямэнта Ізабэль Атар.

Паводле закону Эўразьвязу ад 1993 года, дзёньнік Анны Франк стаў грамадзкім здабыткам зь 1 студзеня 2015 года, калі споўнілася 70 гадоў з дня сьмерці Анны Франк ў канцлягеры Берген-Бельзэн (ёй было 15 гадоў).

Да гэтага аўтарскімі правамі валодаў Фонд Анны Франк (які знаходзіцца ў Базэлі, Швайцарыя), які раней пагражаў аспрэчыць у судзе публікацыю дзёньніка, сьцьвярджаючы, што па законе гэтага нельга рабіць да 2037 года, калі споўніцца 50 гадоў з моманту першага выданьня паводле законаў Copyright, якое ў 1986 ажыцьцявіў Галяндзкі дзяржаўны інстытут ваенных дакумэнтаў.

Дзёньнік Анны Франк — гэта запісы габрэйскай дзяўчынкі, зробленыя з 12 чэрвеня 1942 г. па 1 жніўня 1944 году — у пэрыяд нацысцкай акупацыі Нідэрляндаў. Хаваючыся разам зь сям’ёй ад арышту, Анна з 12 гадоў вяла дзёньнік ц выглядзе лістоў выдуманай сяброўцы. Яна назвала яго «У заднім доме». 4 жніўня 1944 гестапа арыштавала ўсіх, хто хаваўся разам з Аннай Франк ў прытулку ў Амстэрдаме.

У 2009 годзе дзёньнік быў уключаны ў міжнародны рэестр ЮНЭСКА Памяць сьвету — праграма па абароне сусьветнай дакумэнтальнай спадчыны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG