Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: За год у Эўропу морам дабраліся больш за мільён мігрантаў


Гэтыя мігранты дабраліся да грэцкай выспы Лесбас з Турцыі праз Эгейскае мора, фота 22 кастрычніка 2015
Гэтыя мігранты дабраліся да грэцкай выспы Лесбас з Турцыі праз Эгейскае мора, фота 22 кастрычніка 2015

Упраўленьне вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў паведаміла, што, паводле ягоных дадзеных, на працягу 2015 году да Эўропы марскім шляхам дабраліся больш за адзін мільён мігрантаў — амаль у пяць разоў больш, чым годам раней.

Прыкладна палову з тых, хто дабраўся да Эўропы морам, склалі ўцекачы з Сырыі, каля адной пятай — з Афганістану, заявілі ў ААН.

Большасьць з іх дабралася да Эўропы з Турцыі праз Эгейскае мора на берагі Грэцыі.

Пры гэтым, паводле ацэнак ААН, амаль чатыры тысячы чалавек патанулі, не дабраўшыся да берага.

Наплыў мігрантаў, нябачаны з часоў Другой сусьветнай вайны, выклікаў напружанасьць у Эўропе, у тым ліку і паміж краінамі-ўдзельніцамі Эўрапейскага Зьвязу. Некаторыя зь іх з-за гэтага ўвялі строгі памежны кантроль.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG