Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржава хоча ўзяць пад кантроль замежныя тэлеканалы


У Беларусі падрыхтаваны праект указу аб увядзеньні адзінага дзяржаўнага распаўсюдніка тэлеканалаў.

Пра гэта са спасылкай на «інфармаваныя крыніцы» паведамляе партал tut.by. Пры гэтым, «гаворка ідзе ня толькі пра агульнадаступны пакет, але пра усе каналы ў цэлым, што будзе азначаць манапалізацыю рынку яшчэ і ў гэтай галіне, дадатковую кропку кантролю ТБ-рэклямы».

Падрыхтоўка ўказу па стварэньні адзінага дзяржаўнага распаўсюдніка замежных СМІ на тэрыторыі Беларусі ўжо выйшла на фінішную прамую, паведамляе tut.by. Міністэрства інфармацыі, якое займаецца, распрацоўкай, тлумачыць неабходнасьць стварэньня адзінага апэратара паляпшэньнем кантролю рынку, прасоўваньнем дасягненьняў Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне і абяцаньнем дадатковых адлічэньняў у бюджэт. Паводле tut.by, атрымаць камэнтар у Мінінфарме не ўдалося.

Уступленьне ў сілу гэтага дакумэнта прывядзе да істотных парушэньняў дзеючага нацыянальнага і міжнароднага заканадаўства, дэзарганізацыі працы галіны сувязі, страты кантролю над значным сэгмэнтам інфармацыйнай прасторы і нанясеньні шкоды бюджэту краіны, гаворыцца ў лісьце Тэлекамунікацыйнага галіновага саюза (ТГС) Беларусі кіраўніку Адміністрацыі прэзыдэнта, прэм’ер-міністру і міністру замежных спраў, паведамляе tut.by.

Экспэрты зьвяртаюць увагу на тое, што стварэньне адзінага апэратара прывядзе да манапалізацыі рынку. Гэта, у сваю чаргу, будзе мець шэраг нэгатыўных наступстваў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG