Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёўскай вобласьці вырасьлі тарыфы на праезд у грамадзкім транспарце


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Магілёўская вобласьць стала апошняй сярод рэгіёнаў краіны, дзе ў сьнежні была падвышаная цана на праезд у грамадзкім гарадзкім і прыгарадным транспарце.

Праезд у аўтобусах і тралейбусах Магілёва і Бабруйску быў падвышаны 26 сьнежня з 3.500 да 4.000 рублёў, а ў экспрэсных — да 5.000 рублёў. Кошт месячнага праязнога на адзін від транспарту з гэтага часу складае: у Магілёве — 180 тыс. рублёў, у Бабруйску — 175 тыс., а ў іншых райцэнтрах — 153 тыс.

Як паведамілі ў аддзеле транспарту і камунікацый Магілёўскага аблвыканкаму, гранічны максымальны тарыф за адзін кілямэтар прыгараднага праезду ў аўтобусах агульнага тыпу дасягнуў 550 рублёў, зь мяккімі адкіднымі сядзеньнямі — 568 рублёў. На хуткасных маршрутах гэтыя сумы складаюць 715 і 739 рублёў адпаведна, а на экспрэсных маршрутах — 825 і 852 рубля адпаведна.

Пра гэта інфармуе агунцтва БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG