Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Турэччыны «адгаварыў» мужчыну ад самагубства


Здарэньне адбылося на мосьце праз Басфор, па якім ехаў картэж Рэджэпа Эрдагана.

Ахова кіраўніка Турэччыны пабачыла мужчыну, які зьбіраўся скокнуць у Басфор. Пра гэта паведамілі турэцкаму прэзыдэнту і ён захацеў паразмаўляць з патэнцыйным самагубцам. На месцы здарэньня неверагодна хутка зьявіліся тэлеапэратары і зьнялі размову самагубцы і Эрдагана.

Як інфармуе Белсат са спасылкай на unian.ua, Эрдаган сказаў, што дапаможа мужчыну, у якога, як высьветлілася, былі сямейныя праблемы. Пры гэтым прэзыдэнт Турэччыны не перарваў тэлефонную размову, трымаў тэлефон каля вуха.

Некаторыя інтэрнэт-карыстальнікі мяркуюць, што гэта была сплянаваная піяр-акцыя, якая мае палепшыць імідж турэцкага лідара.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG