Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы ў Флорыдзе зрабілі мазаіку «Пагоні»


Сябры Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА) ў амэрыканскім штаце Флорыда зрабілі мазаіку герба «Пагоня». Такім чынам, яны вырашылі засьведчыць сваю павагу да нацыянальнага герба Беларусі. Арганізатарам імпрэзы выступіла сакратар гуртка БАЗА ў паўднёвай Флорыдзе прафэсар Паліна Прысмакова.

Старшыня гуртка БАЗА ў паўднёвай Флорыдзе Сяргей Волкаў кажа: «Дадзены праект мы прымеркавалі трагічным для беларускага народа падзеям дваццацігадовай даўніны, калі ўладамі Беларусі быў праведзены антыканстытуцыйны рэфэрэндум. Паводле вынікаў, беларускі герб „Пагоня“ быў заменены на цяперашні, які як дзьве кроплі вады падобны на савецкі. Значэньне герба „Пагоня“ складана пераацаніць для беларускага народу: у сучаснай Беларусі ён стаў сімвалам барацьбы беларусаў за дэмакратыю, свабоду і нацыянальнае адраджэнне».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG