Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах два таксісты выпілі 17 пляшак гарэлкі — адзін памёр, другі думаў, што сябра адпачывае


Пра гэта «Нашай Ніве» распавялі ў прэс-службе Сьледчага камітэту па Берасьцейскай вобласьці.

11 снежня ў адной з баранавіцкіх кватэр міліцыя знайшла труп мужчыны, які памёр, перапіўшы. За некалькі дзён да таго ён з сябрам вырашыў пайсьці ў запой, купіўшы 17 пляшак гарэлкі.

Ад атручваньня алькаголем 45-гадовы мужчына памёр, упаўшы ля гарачай батарэі. Ягоны ж сябра працягваў піць.

Праз тры дні цела знайшла жонка загінулага, якая не магла адшукаць мужа. Пры зьяўленьні ў кватэры міліцыі сябра загінулага, якія яшчэ не адышоў ад запою, папрасіў не будзіць свайго таварыша, бо той нібыта адпачывае.

Між тым частка цела загінулага, якая была ля гарачай батарэі, ужо разлажылася.

Паводле здарэньня праводзіцца праверка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG