Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Час сэканд хэнд» кнігай году ў Чэхіі


У прэстыжнай анкеце «Кніга году» чэскай газэты Lidové noviny сёлета перамагла кніга беларускай нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч «Час сэканд хэнд».

У галасаваньні анкеты прынялі ўдзел звыш 200 чэскіх пісьменьнікаў, перакладчыкаў, выдаўцоў, крытыкаў, прадстаўнікоў гуманітарных і навуковых сфэраў ды «іншых асобаў літаратурнага і грамадзкага жыцьця», паведамляюць Lidové noviny.

Кніга Сьвятланы Алексіевіч апярэдзіла «Падпарадкаваньне» Мішэля Ўэльбэка ды «Крывавыя землі» Ціматы Снайдэра і «Ў грамадзкім інтарэсе» — сумесную працу калектыву чэскіх аўтараў.

Анкета «Кніга году» газэты Lidové noviny ўпершыню была праведзеная ў 1928 годзе. Выхад газэты, заснаванай у 1898 годзе, быў перапынены ў 1952 і ўзноўлены ў 1989. Анкета «Кніга году» была ўзноўленая ў 1991 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG