Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік КДБ пацьвердзіў затрыманьне былога чыноўніка Васіля Півавара і бізнэсмэна Ўладзімера Япрынцава


Будынак КДБ Беларусі
Будынак КДБ Беларусі

Расьсьледаваньнем крымінальнай справы Півавара займаецца Сьледчы камітэт.

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на старшыню КДБ Валерыя Вакульчыка.

Акрамя таго, Вакульчык пацьвердзіў факт затрыманьня намесьніка генэральнага дырэктара кампаніі «Трайпл», кіраўніка фэдэрацый самба і дзюдо, аднаго з кіраўнікоў футбольнага клюбу «Дынама» (Менск) Уладзімера Япрынцава і паведаміў, што той абвінавачваецца ў махлярстве.

Васіль Півавар і Яўген Рагачоў былі вызваленыя ад займаных пасадаў у адзін дзень, 4 сьнежня, з аднолькавай фармулёўкай: «у сувязі з учынкам, несумяшчальным са знаходжаньнем на дзяржаўнай службе».

Інфармацыя пра затрыманьне Япрынцава зьявілася яшчэ ў жніўні, але да гэтага часу афіцыйнага пацьверджаньня гэтага факту не было.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG