Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 19 сьнежня 2015: Пятая гадавіна акцыі пратэсту і яе разгону падчас прэзыдэнцкіх выбараў


Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

У Вялікай харальнай сынагозе ў Горадні адбудзецца дабрачынны канцэрт Алеся Камоцкага. Пачатак а 18.00.

Лятучы ўнівэрсытэт, грамадзкая культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі» і курсы беларускай мовы «Мова Нанова» прадстаўляюць цыкл лекцый, прысьвечаных Ігнату Абдзіраловічу. А 18.00 у гомельскім тайм-кафэ «ФЛЭТ» прачытае лекцыю філёзаф і літаратар Ігар Бабкоў.

Амбасада Польшчы і Польскі Інстытут у Менску запрашаюць на «Тыдзень польскага тэатру ў Менску», прысьвечаны 250-годзьдзю Нацыянальнага тэатру ў Польшчы. У рамках тыдня пройдзе прэзэнтацыя нумароў альманаху «pARTisan», прысьвечаных польскаму тэатру, а таксама лекцыі, майстар-клас, і сустрэчы зь дзеячамі польскага тэатру. Месца правядзеньня — прастора «ЦЭХ» (вул. Кастрычніцкая, 16). 19 сьнежня а 19.00 лекцыю «Тадэвуш Кантар і тэатар (пост)памяці» прачытае Кляўдыюш Сьвянціцкі (Польшча) .

У межах кампаніі «Будзьма беларусамі!» на Дні сямейнага чытаньня, арганізаванага Цэнтральнай дзіцячай бібліятэкай імя Астроўскага ў Менску, а 14.00 адбудзецца выступ лялечнага тэатрыку «Лямцавая батлейка» са спэктаклем «Мама Му, Крумкач і Каляды» паводле кніжак швэдзкай пісьменьніцы Юі Вісландэр.

У Рамках Менскага міжнароднага каляднага опэрнага форуму, у якім бяруць удзел артысты з 22 краінаў, на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага вялікага тэатру опэры і балету адбудзецца пастаноўка опэры «Кармэн».

У гісторыі:

1915 — Казімер Малевіч упершыню апублікаваў у Петраградзе 39 беспрадметных працаў, сярод якіх быў і знакаміты «Чорны квадрат».

1915 — нарадзілася Эдыт Піяф, папулярная француская сьпявачка.

1935 — нарадзілася Валянціна Лемцюгова, беларускі мовазнавец.

2010 — чацьвёртыя прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі, падчас якіх мелі месца найбольш масавая за апошнія гады акцыя пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і жорсткі разгон пратэсту уладамі. Былі зьбітыя і затрыманыя сотні чалавек, у тым ліку 5 кандыдатаў у прэзыдэнты.

У памяці:

1995 — памёр Міхаіл Суднік, беларускі мовазнаўца.

2008 — памерла Ніна Мацяш, беларуская паэтка.

Цытата:

«А мне ўсё лепей безь цябе.
Працую — не гарую.
Спакойна сіле не слабець —
Магу зьвярнуць гару я.

Бясплённа дзень не праміне,
На мары не патрачу.
Сьмяюся, калі сьмешна мне,
А плачацца — ня плачу.

Так, мне ўсё лепей безь цябе.
Жніво пасьпела ў часе.
Ні тлуму, ні трывог цяпер.
...І ні хвіліны шчасьця.»

Ніна Мацяш, «Безь цябе...»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG