Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А калі крэдытаў ня будзе?


«Рэспубліканскі бюджэт на 2016 год захавае сваю сацыяльную накіраванасьць» — заявіў сёньня Міністар фінансаў Беларусі Ўладзімер Амарын, прадстаўляючы праект гэтага дакумэнта дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў.

Ён сказаў, што сродкі, якія выдзяляюцца на ахову здароўя, у наступным годзе на 14% перавышаюць сёлетні ўзровень, а на адукацыю на 13%.

Але дзе знойдуць грошы на тое, каб падвышаць выдаткі, пакуль невядома. Як гаварылі некаторыя дэпутаты, мерапрыемствы, якія прапануе Міністэрства фінансаў, носяць фіскальны характар, але яны не стымулююць вытворчасьць. Уладзімір Амарын прызнаў, што зараз у Беларусі высокі ўзровень крэдытнай нагрузкі. Ён заявіў, што трэба ў 2016 годзе вярнуць 2,3 мільярда даляраў пазык. Акрамя таго, для захаваньня стабільнасьці патрэбна знайсьці дзесьці яшчэ 1,5 мільярда.

Амарын назваў сярод крыніцаў атрыманьня крэдыту толькі Кітай — іншыя ня згадваліся. На дадатковыя пытаньні дэпутатаў, дзе ўсё ж плянуюць узяць валюту, ён сказаў: «Ідуць пошукі. Мы вядзем размовы з Эўразійскім фондам стабілізацыі і разьвіцьця. Не скідайце з разьліку і магчымасьць атрыманьня крэдыту ад МВФ». Аднак Амарын прызнаў, што перамовы гэтыя не завершаныя, і ўносіць у праект бюджэту нейкія сумы ад гэтых крэдытаў пакуль не выпадае.

Дэпутаты прынялі праект бюджэту ў першым чытаньні. Заўтра яны будуць разглядаць яго ў другім, апошнім чытаньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG