Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель за працяг санкцыяў супраць Расеі


Фэдэральны канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель лічыць мэтазгодным працягнуць санкцыі Эўрапейскага Зьвязу супраць Расейскай Фэдэрацыі.

Пра гэта яна заявіла на зьезьдзе Хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу (ХДС) у Карлсруэ. Канцлер падкрэсьліла, што санкцыі будуць зьнятыя толькі пасьля поўнай рэалізацыі менскіх дамоўленасьцяў.

Раней сёньня вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па замежных справах і палітыцы бясьпекі Фэдэрыка Магерыні заявіла ў Брусэлі, што на палітычным узроўні ня бачыць «вялікіх праблемаў» з працягам санкцыяў супраць РФ у ніводнай дзяржаве, якая ўваходзіць у склад Эўразьвязу.

Савет міністраў замежных справаў краінаў Эўрапейскага зьвязу на гэтым тыдні разгледзіць падаўжэньне санкцый супраць Расеі. 9 сьнежня Італія заклікала да абмеркаваньня эканамічных санкцый ЭЗ супраць Расіі замест іх аўтаматычнага падаўжэньня прадстаўнікамі Эўразьвязу. У час сустрэчы 9 сьнежня ў Брусэлі прадстаўнікі ЭЗ павінны былі без абмеркаваньня зацьвердзіць шасьцімесячны працяг санкцый у дачыненьні да Масквы, якія сканчаюцца ў студзені 2016 году. Цяпер пытаньне падаўжэньня санкцый павінны разгледзець на нарадзе міністраў замежных спраў ЭЗ або падчас саміту Эўразьвязу 17-18 сьнежня. Санкцыі Захаду супраць Масквы былі ўведзеныя летась з-за сытуацыі ва Ўкраіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG