Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Даражае праезд. Жэтон каштавацьме даражэй за талён


У сьнежні плянуюць павялічыць цану праезду ў грамадзкім транспарце Менску.

Адна паездка ў наземным транспарце будзе каштаваць 5000 рублёў, а ў мэтро — 5500 рублёў.

Пра гэта паведамляе finance.tut.by.

Цяпер кошт адной паездкі ў Менску складае 4500 рублёў.

Пра павышэньне цаны праезду 9 сьнежня заявіў дырэктар дзяржаўнай установы «Сталічны транспарт і сувязь» Валер Шкуратаў. Ён сказаў, што тарыфы ўжо распрацаваныя і зацьверджаныя.

У рэгіёнах кошт праезду ў грамадзкім транспарце павялічаць да 4 тысяч рублёў, паведаміў гендырэктар Брэстаблаўтатрансу Ананій Хвасьцюк.

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG