Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп хоча забароніць уезд мусульманам у ЗША


Адзін з кандыдатаў у прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп прапанаваў цалкам закрыць для ўсіх мусульман уезд у краіну — у сувязі зь нядаўнім масавым забойствам ў Сан-Бэрнардына, адказнасьць за якое ўзяла на сябе экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава». Па словах Трампа, гэтая забарона павінна застацца ў сіле да тае пары, пакуль амэрыканскія ўлады не разьбяруцца ў тым, што адбываецца.

2 сьнежня пры нападзе на цэнтар па аказаньні дапамогі інвалідам у Сан-Бэрнардына загінулі 14 чалавек, больш за 20 атрымалі раненьні.

Выказваньне Трампа выклікала рэзкую крытыку з боку Белага дому, а таксама іншых прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта ЗША. Прадстаўнікі адміністрацыі прэзыдэнта заявілі, што заява палітыка цалкам супярэчыць каштоўнасьцям Злучаных Штатаў.

Іншы кандыдат ад Рэспубліканскай партыі Джэф Буш назваў Трампа «неўраўнаважаным».


Прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан заявіла, што прапанова Трамп зьяўляецца «заганнай, яна сее варажнечу, што робіць краіну менш бясьпечнай».


Сёньня Дональд Трамп даў адказ сваім крытыкам, выступаючы ў праграме ABC «Добрай раніцы, Амэрыка». Паводле палітыка, яго прапанова нічым не адрозьніваецца ад таго, што рабіў «вельмі паважаны усімі», нягледзячы на захады, якія ён прымаў у гады Другой сусьветнай вайны, прэзыдэнт ЗША Франклін Рузвэльт. Трамп адзначыў, у прыватнасьці, стварэньне на тэрыторыі ЗША лягераў для інтэрнаваных японцаў.

Ён назваў забарону на ўезд мусульман абгрунтаваным крокам, зьвязаным з тым, што ЗША ўдзельнічаюць у барацьбе супраць ісламскіх экстрэмістаў. «Мы знаходзімся ў стане вайны, і мы маем прэзыдэнта, які не жадае казаць пра гэта», — лічыць кандыдат у прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG