Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Армэніі пратэстуюць супраць рэфэрэндуму па Канстытуцыі. Жывая трансьляцыя

абноўлена

Мітынг апазыцыі ў Ерэване, 1 сьнежня 2015 г.
Мітынг апазыцыі ў Ерэване, 1 сьнежня 2015 г.

У Армэніі скончылася галасаваньне на рэфэрэндуме па канстытуцыйных зьменах, якія прадугледжваюць пераход ад цяперашняй напаўпрэзыдэнцкай да парлямэнцкай формы кіраваньня. Усе выбарчыя ўчасткі зачыніліся, пачаўся падлік галасоў.

Паводле папярэдніх дадзеных ЦВК, у рэфэрэндуме ўзялі ўдзел 1 мільён 296.368 грамадзян, што складае 50,51% выбаршчыкаў.


У адпаведнасьці зь дзеючай Канстытуцыяй, «вынесены на рэфэрэндум праект лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала больш за палову ўдзельнікаў галасаваньня, але ня менш, чым адна чвэрць грамадзян, уключаных у выбарчыя сьпісы».

Між тым, група апазыцыйных сілаў, якія выступаюць супраць спрэчных пераўтварэньняў, заклікала сваіх прыхільнікаў сабрацца на плошчы Свабоды ў Ерэване. Праціўнікі рэфэрэндуму ад 1 сьнежня праводзяць кругласутачныя мітынгі і шэсьці ў сталіцы. Апазыцыянэры лічаць, што прэзыдэнт Серж Саргсян, які прапанаваў рэформу, хоча узурпаваць уладу, заняўшы пасаду кіраўніка ўраду пасьля заканчэньня свайго другога прэзыдэнцкага тэрміна ў 2018 годзе.

Жывая трансьляцыя зь месца падзеяў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG