Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь нецікавая мігрантам з-за «мінімальнага сацыяльнага пакету»


Выступаючы ў эфіры праграмы «Карціна сьвету» на канале «РТР-Беларусь», начальнік дэпартамэнту па грамадзянству і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Аляксей Бягун заявіў, што Эўразьвяз актыўна намацвае глебу адносна таго, ці гатовая Беларусь падзяліць агульнаэўапейскі цяжар, прыняўшы пэўную катэгорыю ўцекачоў.

Між тым, як сказаў чыноўнік, сёньня ўвага адпаведных беларускіх ведамстваў накіраваная на прыём грамадзянаў Украіны, якія ратуюцца ў Беларусі ад ваеннага канфлікту на ўсходзе дзяржавы. «Украінскі вэктар застаецца прыярытэтам беларускай міграцыйнай палітыкі: грамадзяне Ўкраіны працягваюць прыбываць у Беларусь і падаваць адпаведныя хадайніцтвы», — зазначыў спадар Бягун.

Пры гэтым прадстаўнік МУС падкрэсьліў, што беларускі бок выконвае ўсе міжнародныя абавязаньні, разглядаючы хадайніцтвы ўцекачоў і мігрантаў зь іншых краінаў сьвету. Праўда, ён досыць стрымана ацаніў пэрспэктывы больш актыўнага прыёму выхадцаў з азіяцкіх і афрыканскіх краінаў. З аднаго боку, перасяленцы сапраўды могуць дапамагчы вырашыць дэмаграфічныя праблемы Беларусі, але зусім іншая справа, калі гаворка тычыцца ўзроўню інтэграцыі такіх замежнікаў. У якасьці прыкладу адносна лёгкай адаптацыі да новых умоваў ён прывёў якраз украінцаў.

Спадар Бягун прызнаў, што цяперашняя хваля ўцекачоў сьвядома абмінае Беларусь, паколькі ў Эўразьвязе гэтая катэгорыя грамадзянаў атрымлівае істотныя сацыяльныя льготы, уключна з матэрыяльнай дапамогай і жыльлём. Беларусь жа абмяжоўваецца мінімальным сацыяльным пакетам, пры гэтым яшчэ трэба працаваць і наведваць моўныя курсы, каб хутчэй інтэгравацца ў грамадзтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG