Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр «Пэрспэктывы» Шумчанка чыноўнікам: «Навошта вы хлусіце?»


Анатоль Шумчанка, архіўнае фота
Анатоль Шумчанка, архіўнае фота

Лідэр грамадзкага аб’яднаньня прадпрымальнікаў «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка са скандалам пакінуў пасяджэньне грамадзка-кансультатыўнай рады па разьвіцьці прадпрымальніцтва. Яно было прысьвечанае ўмовам працы індывідуальных прадпрымальнікаў, якія гандлююць таварамі лёгкай прамысловасьці, з 1 студзеня 2016 году.

«Сышоў з пасяджэньня грамадзка-кансультатыўнай рады са скандалам, таму што няма сіл слухаць хлусьню і крывадушнасьць чыноўнікаў. Каго яны хочуць падмануць?!» — напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку Анатоль Шумчанка.

У інтэрвію карэспандэнту Свабоды Анатоль Шумчанка сказаў, што на пачатку сустрэчы прадпрымальнікі аргумэнтавана патлумачылі, чаму яны ня могуць працаваць з 1 сьнежня і чаму прэзыдэнцкі ўказ № 222 неабходна адмяніць.

«Тут бярэ слова намесьніца міністра па падатках і зборах Сьвятлана Шаўчэнка і пачынае: што ўказ быў прыняты ў інтарэсах прадпрымальнікаў з улікам іх думкі. А я ёй кажу: ну навошта вы хлусіце? Тут прысутнічаюць двое прадпрымальнікаў, удзельнікаў сустрэчы з Лукашэнкам, якія не падтрымалі гэты ўказ. Ніводзін ІП не падтрымаў гэты ўказ. Мяне гэта абурыла. Я кажу: вы сёньня забіраеце тавар у прадпрымальнікаў. Вы наагул разумееце, што вы творыце?! Мне сказалі выйсьці, і я пайшоў, бо спакойна гэта слухаць не магу».

Паводле Шумчанкі, індывідуальныя прадпрымальнікі былі на гэтым пасяджэньні ў якасьці гасьцей, яны не ўваходзяць у склад гэтай рады.

«Вось кажуць — дыялёг, а мы не ўваходзім у гэтую раду. Нас нідзе няма. Дык вось мы сёньня прыйшлі — і што гэта за дыялёг? Прадпрымальнікі кажуць, што ня могуць працаваць ад 1 студзеня, куча тэлефанаваньняў, што забіраюць тавар. Дык давайце вырашаць праблему. А яны замест гэтага — „у нас усё цудоўна“. Што ж гэта за рада такая? Проста верне ад гэтага, проста дадзела. Бо яны ня бачаць людзей, ня бачаць праблемаў. Ім кажаш — чорнае, а яны — белае».

Згодна з указам № 222 «Аб рэгуляваньні прадпрымальніцкай дзейнасьці і рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізычнымі асобамі», 1 сакавіка 2015 году скончыўся тэрмін, калі ІП маглі рэалізаваць апісаныя рэшткі прадукцыі легпраму, увезенай з краін Мытнага саюзу без дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць набыцьцё і паступленьне гэтых тавараў. Пасьля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з прадпрымальнікамі гандлёвага цэнтру «Экспабел» 17 сакавіка тэрмін рэалізацыі тавараў без дакумэнтаў працягнулі да 1 студзеня 2016 году — па яго словах, апошні раз.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG