Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія казакі-хуліганы ня здолелі аспрэчыць прысуд і сядуць у беларускія калёніі


Расейскія казакі, ілюстрацыйнае фота
Расейскія казакі, ілюстрацыйнае фота

Уступіў у сілу прысуд суду Пінску і Пінскага раёну адносна трох казакоў, грамадзянаў Расеі, якіх на пачатку лістапада асудзілі за злоснае хуліганства ў дачыненьні да жыхара Пінскага раёну.

Казак, які непасрэдна распачаў бойку, атрымаў 3 гады зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, ягоны старэйшы сябар — 1 год калёніі агульнага рэжыму, самы малодшы з казакоў-дэбашыраў, які на момант інцыдэнту быў непаўналетні, пакараны 1 годам выхаваўчай калёніі. Днямі Брэсцкі абласны суд разгледзеў касацыйныя скаргі расейцаў, але пакінуў прысуд у сіле. Пакараньне расейцы будуць адбываць у Беларусі, калі іх не перавядуць у Расею праз адпаведныя хадайніцтвы.

Інцыдэнт здарыўся на пачатку ліпеня ў Пінскім раёне, у інтэрнэце аграрна-тэхналягічнага каледжу ў вёсцы Галева, дзе спыніліся казакі — удзельнікі паходу на конях па маршруце Масква-Бэрлін. Адзін з казакоў быў нападпітку і пачаў чапляцца да мясцовай дзяўчыны, іншыя дапамаглі яму зьбіць студэнта, які спрабаваў за яе заступіцца. Таксама хуліганы ўчынілі дэбош у інтэрнаце — пашкодзілі лядоўню, уваходныя дзьверы і разьбілі шкляную вазу. Пінскія міліцыянты арыштавалі дэбашыраў спачатку на 2 дні, потым працягнулі арышт да суду.

Тым часам арганізатары паходу і яго ўдзельнікі асудзілі правіну сваіх сяброў. Атамана, які вёў казакоў «на Бэрлін», пазбавілі ўзнагародаў за экспэдыцыю. Дарэчы, у судзе атаман казаў, што ў той бойцы, калі тры казакі зьбілі студэнта-беларуса, ён браў удзел «з прычыны самаабароны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG