Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У панядзелак абвешчаны аранжавы ўзровень небясьпекі


У панядзелак, 30 лістапада, ноччу па захадзе краіны, а днём на большай частцы тэрыторыі чакаецца ўзмацненьне ветру парывамі да 15-20 м / с, папярэджвае Рэспубліканскі цэнтр па гідрамэтэаралёгіі і маніторынгу навакольнага асяродзьдзя. Абвешчаны аранжавы ўзровень небясьпекі.

У Менску чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м / с, пройдуць ападкі ў выглядзе мокрага сьнегу і дажджу. Сіноптыкі папярэджваюць аб галалёдзе, тумане, наліпаньні мокрага сьнегу. Тэмпература паветра чакаецца ад мінус 4 да плюс 5 градусаў.

Аранжавы ўзровень небяспекі — калі ўмовы надвор’я ўяўляюць рэальную небясьпеку: шквалы, ліўні, навальніцы, град, сьпякота, маразы, сьнегапады, завеі. З’явы могуць негатыўна паўплываць на сацыяльна-эканамічную дзейнасьць і мець матэрыяльную шкоду, а таксама магчымыя чалавечыя ахвяры.

Сіноптыкі вылучаюць 4 ўзроўні небясьпекі зьяў надворья: зялёны, жоўты, аранжавы і чырвоны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG