Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На «Сьнежаньскім фэсьце» магілёўцаў вучылі плесьці калядны вянок, як у Эўропе


Магілёўскія рамесьнікі распачалі «Сьнежаньскі фэст». На працягу месяца майстры народных рамёстваў навучаць магілёўцаў, як рыхтавацца да калядных і навагодніх сьвятаў.

Ахвотнікі на майстар-клясах спасьцігнуць навуку па вырабе сьвяточных ўбораў. Сродкі сабраныя на Фэсьце, яго арганізатары, грамадзкае аб’яднаньне рамесьнікаў «Шчырая майстэрня», перададуць гематалягічнаму аддзяленьню Дзіцячай абласной бальніцы. Зробленым на занятках упрыгожаць агульную навагоднюю ялінку.

«Мы хочам успомніць народныя традыцыі, стварыць сьвяточны настрой і падрыхтаваць гараджанаў да сьвятаў. Будзем паказваць на Фэсьце, якія традыцыі былі ў Беларусі ды эўрапейскіх краінах перад навагодзьдзем. Адкуль пайшла навагодняя цацка, якія традыцыі зь імі зьвязаныя. Гэтыя ж цацкі вырабляліся заўжды ўручную. На майстар-клясах пакажам зь якога матэрыялу яны вырабляліся, у якой тэхніцы», — тлумачыць ідэю фэсту кіраўнічка аб’яднаньня рамесьнікаў Ала Смалякова.

Першыя заняткі, арганізатары фэсту прысьвяцілі пляценьню каляднага вянку. У адной з хат этнаграфічнага комплексу «Лясны фальварак» сабраліся дарослыя і дзеці. На свой одум яны рабілі сабе вянкі. Асноўны матэрыял для іх быў прыродным. Яго сабралі ў беларускім лесе.

«Мы робім адвэнтаўскі вянок, які сымбалізуе раство Хрыстова ды наша чаканьне сьвятаў і дзіваў на каляды. У Беларусі традыцыя адвэнтаўскіх вянкоў, якія шырока выкарыстоўваюцца ў Эўропе, пакуль не прыжылася. У нас гэта ўсё наперадзе», зазначыла вядоўца майстар-клясу па вырабе вянку Сьвятлана Пунінская.

У гэтай хаце плятуць вянок.
У гэтай хаце плятуць вянок.

У чаканьні каляднага цуду – вянку. На дальнім пляне Сьвятлана Пунінская.
У чаканьні каляднага цуду – вянку. На дальнім пляне Сьвятлана Пунінская.

На заняткі па вянок.
На заняткі па вянок.

Няпростая навука плесьці калядны вянок.
Няпростая навука плесьці калядны вянок.

Няпростая навука плесьці калядны вянок
Няпростая навука плесьці калядны вянок

У хаце ўсё па сапраўднаму: зь беларускім ручніком ды напаленай печкай.
У хаце ўсё па сапраўднаму: зь беларускім ручніком ды напаленай печкай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG