Афіша:
Менск, візыт у Беларусь прэзыдэнта Азэрбайджану Ільхама Аліева
Менск. У сядзібе Партыі БНФ сьвяткаваньне 85-га дня народзінаў Уладзімера Караткевіча. У праграме: прагляд фільма Віктара Корзуна "Уладзімер Караткевіч: Як сканаю -- душа застанецца", абмеркаванне, выступы і ўспаміны. Уваход вольны. Пачатак у 18 гадзінаў.
Менск, пасольства Ўкраіны ў Беларусі (вул. Старавіленская, 51), круглы стол на тэму «Мітрапаліт Андрэй Шэпціцкі ў гісторыі Ўкраіны і Беларусі».
Пачатак у 17 гадзінаў.
Менск, Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасьці, 37а), сустрэча са швэдзкай дзіцячай пісьменьніцай Сарай Лундбэрг. Пачатак у 18 гадзінаў.
Гомель, Гарадзкі цэнтар культуры (вул. Ірынінская, 16), канцэрт гурту «Стары Ольса» «Гераічны эпас Вялікага княства». Пачатак у 19 гадзінаў.
Гародня, Гарадзенскі дзяржаўны гісторыка-архэалягічны музэй, Новы замак (вул. Замкавая, 20), адкрыцьцё выставы «Мастакі Парыскай школы — ураджэнцы Гарадзеншчыны».
У гісторыі:
1095 — папа Урбан II абвяшчае першы крыжовы паход.
1654 — расейскія войскі занялі Віцебск.
1812 — расейска-француская вайна, бітва на Беразіне, параза «Вялікай арміі» Напалеона
1859 — у Менску адкрытая паштова-тэлеграфная станцыя.
1895 — Альфрэд Нобэль падпісаў свой тэстамэнт, па якім яго спадчына паступіла ў фонд Нобэлеўскай прэміі.
1920 — Першы Слуцкі полк Беларускай Народнай Рэспублікі ўступіў у бой з бальшавікамі за незалежнасьць Беларусі.
1989 — Вярхоўны Савет СССР санкцыянуе права на эканамічнае самавызначэньне Літвы, Латвіі і Эстоніі.
1996 — у выніку рэфэрэндуму спыненая дзейнасьць Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь.
1996 — з тэрыторыі Беларусі быў выведзены апошні эшалён з ядзернымі ракетамі РС-12М «Топаль».
У гэты дзень нарадзіліся:
1669 — Караль Станіслаў Радзівіл, канцлер вялікі літоўскі.
1874 — Хаім Вэйцман, першы прэзыдэнт Ізраілю, ўраджэнец Беларусі.
1900 — Вячаслаў Лаўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч.
1903 — Піліп Пестрак, беларускі паэт, празаік, публіцыст, крытык.
1921 — Уладзімер Тарасевіч, беларускі уніяцкі біскуп, манах-бэнэдыктынец, доктар тэалёгіі.
1947 — Эдуард Белагураў, беларускі мастак.
1947 — Анатоль Цітоў, беларускі гісторык, геральдык.
1953 — Барыс Грэбеншчыкоў, расейскі паэт і музыка
1960 — Юлія Цімашэнка, украінскі палітык.
Цытата:
Для выратаваньня дзяржавы дастаткова аднаго вялікага чалавека.
Юлія Цімашэнка