Паводле мясцовых уладаў, закладнікаў ўтрымліваюць адзін ці некалькі ўзброеных мужчын. Некаторыя мэдыі паведамілі пра параненых.
Пакуль незразумела, ці ёсьць нейкая сувязь паміж тым, што адбываецца і тэрактамі ў Парыжы 13 лістапада. У мэрыі Рубэ адзначаюць, што закладнікі былі захопленыя пасьля рабаваньня.
На месца накіравалі спэцпадразьдзяленьне паліцыі, паведамляе AFP.
У сацсетках зьявіліся здымкі кварталу, дзе захопленыя закладнікі.