Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брусэлі захоўваецца «максымальны ўзровень» тэрарыстычнай пагрозы


Жыхары бэльгійскай сталіцы і бэльгійскія ўлады асьцерагаюцца верагоднага тэрарыстычнага нападу. Мінулае ночы і сёньня днём вуліцы Брусэлю заставаліся амаль пустымі, рэстараны і бары зачыніліся раней звычайнага.

У горадзе працягваецца вышук падазраванага ў датычнасьці да тэрактаў у Парыжы дзевяць дзён таму Салах Абдеслама, які хаваецца. Знаёмыя і суседзі ўцекача паведамілі, што нядаўна бачылі яго ў Брусэлі і чулі пра яго намеры зьехаць у Сырыю.

Як паказала расьсьледаваньне парыскіх тэрактаў, ахвярамі якіх сталі 130 чалавек, база баевікоў «Ісламскай дзяржавы» знаходзілася менавіта ў Брусэлі.

Зь мінулай пятніцы ў сталіцы Бэльгіі дзейнічае найвышэйшы ўзровень тэрарыстычнай небясьпекі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG