Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усе краіны Эўразьвязу ратыфікавалі асацыяцыю Украіна-ЭЗ


Аб гэтым кіраўнік украінскай дзяржавы паведаміў у Twitter.

«Брусэльскі парлямэнт ратыфікаваў Пагадненьне аб Асацыяцыі з Украінай. Цяпер асацыяцыю з намі ратыфікавалі ўсе дзяржавы. Слава Ўкраіне!», — паведаміў Парашэнка.

У той жа час на сайце Эўракамісіі адзначаецца, што на дадзены момант цалкам выканалі ўсе неабходныя працэдуры па завяршэньні ратыфікацыі пагадненьня і перадачы Генэральнаму сакратарыяту Рады Эўразьвяза ратыфікацыйных грамат 23 краіны-члена ЭЗ. У прыватнасьці, гэта Аўстрыя, Баўгарыя, Чэхія, Германія, Данія, Эстонія, Гішпанія, Францыя, Вялікабрытанія, Вугоршчына, Харватыя, Ірляндыя, Літва, Люксэмбург, Латвія, Мальта, Партугалія, Польшча, Румынія, Швэцыя, Фінляндыя, Славенія і Славакія.

Аднак Генэральнаму сакратарыяту ЭЗ ратыфікацыйныя граматы не паступалі ад Бэльгіі, Кіпра, Грэцыі, Італіі і Нідэрляндаў. Такім чынам, гэтыя пяць краінаў яшчэ не завяршылі ўсе неабходныя працэдуры для ратыфікацыі пагадненьня, паведамляе УНІАН: http://www. unian. net/politics/1189766-vse-stranyi-evrosoyuza-ratifitsirovali-assotsiatsiyu-ukraina-es. html

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG