Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы сэзон прэміі Гедройця адкрыты


Ежы Гедройць.
Ежы Гедройць.

Арганізатары паведамілі, што, пачынаючы ад 18 лістапада, можна да канца студзеня 2016 году падаваць прапановы кнігаў на атрыманьне прэміі імя Ежы Гедройця.

Літаратурная прэмія Гедройца прысуджаецца штогод за найлепшую кнігу, якая была выдадзеная (у папяровым або электронным варыянтах) на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза», «эсэістыка» (журы прэміі пакідае за сабой права вызначаць жанр твораў у спрэчных выпадках). Намінаваньне праходзіць у тры этапы. Спачатку абвяшчаецца лонг-ліст прэміі (12 пазыцый), за ім — шорт-ліст (6 пазыцый). Абвяшчэньне і ўшанаваньне пераможцы(-аў) адбудзецца ў чэрвені. Сярод узнагародаў — магчымасьць выдаць кнігу ў Польшчы, літаратурныя стыпэндыі і запрашэньні ў эўрапейскія дамы творчасьці.

Права намінацыі маюць: сябры журы, дырэктары выдавецтваў, кіраўнікі творчых суполак і пісьменьніцкіх арганізацый, ляўрэаты прэміі папярэдніх гадоў. Для намінацыі кнігі на прэмію неабходна даслаць або перадаць у сядзібу Беларускага ПЭН-цэнтра падпісаную заяўку ў адвольнай форме, далучыўшы да яе 6 асобнікаў намінаванай кнігі.

Арганізатарамі конкурсу зьяўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтар, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Амбасада Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Менску; фундатары ўзнагарод — «Ідэя Банк» і Калегіюм Усходняй Еўропы ва Вроцлаве.

Пераможцы прэміі Гедройця папярэдніх гадоў: Павал Касьцюкевіч (2012), Уладзімер Някляеў (2013), Ігар Бабкоў (2014), Віктар Казько (2015).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG