Пасьля тэрактаў, якія адбыліся ў Парыжы 13 лістапада, у шмат якіх буйных гарадах сьвету самыя вядомыя архітэктурныя аб'екты былі падсьвечаныя сінім, белым і чырвоным, у знак салідарнасьці з Францыяй і яе жыхарамі і ў памяць пра 129 ахвяраў.
Сьвет у колерах Францыі
1
Паводле стрэлкі гадзіньніка: Арэна Эрыксан-Глоб у Стакгольме, Швэцыя; будынак у Бялградзе, Сэрбія; кола агляду «Лёнданскае вока», Брытанія; будынак ураду ў Тыране, Альбанія. 14 лістапада
2
Будынак брытанскай Нацыянальнай галерэі ў Лёндане.
3
Брандэнбурская брама ў Бэрліне, Нямеччына.
4
Вежа Свабоды Міжнароднага гандлёвага цэнтру 1 у Нью-Ёрку, ЗША.
5
Будынак опэры ў Сыднэі, Аўстралія.
6
Пэтржынская вежа ў Празе, Чэхія
7
Будынак мэксыканскага сэнату ў Мэхіка.
8
Ратуша сталіцы Чарнагорыі, Падгорыцы.
9
Адзін з найбуйнейшых бізнэс-будынкаў Бялграду, Сэрбія.