Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У дзяцей-сірот будуць забіраць бясплатнае жыльлё


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Распараджэньнем Аляксандра Лукашэнкі ад 16 лістапада ў дзяцей-сірот будуць забіраць бясплатнае дзяржаўнае жыльлё.

У адпаведнасьці з указам № 460 дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, будуць выдзяляцца жылыя памяшканьні сацыяльнага карыстаньня тэрмінам на пяць гадоў.

Па завяршэньні пяці гадоў рашэньнем мясцовых і распарадчых органаў гэтыя памяшканьні будуць далучаныя ў склад памяшканьняў камэрцыйнага выкарыстаньня. Наўзамен дзеці-сіроты атрымаюць права выкарыстаньня ільготнага крэдыту. Дагэтуль гэтая катэгорыя грамадзян атрымлівала дзяржаўнае сацыяльнае жыльлё бестэрмінова.

Акрамя таго, указ № 460 прадугледжвае «аптымізацыю катэгорыяў грамадзян, якія маюць права на атрыманьне дзяржаўнай падтрымкі». Паводле ўказу, дзяржаўныя органы і арганізацыі таксама атрымалі права зьмяняць прызначэньне будынка інтэрнату на шматкватэрны жылы дом. Такія памяшканьні пры гэтым будуць таксама далучаныя ў склад жыльля камэрцыйнага выкарыстаньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG