Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Нам трэба быць дабрэйшымі адзін да аднаго», — апытаньне ў Горадні


Сірыйскія мігранты ў Македоніі.13 лістапада 2015 году
Сірыйскія мігранты ў Македоніі.13 лістапада 2015 году

Ці паўплывалі драматычныя падзеі ў Парыжы на ваша стаўленьне да мігрантаў з Усходу? Якія высновы пасьля гэтых падзеяў павінна зрабіць Беларусь? З такімі пытаньнямі наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.

Наўпроставы лінк

Мужчына пэнсійнага ўзросту: «Напэўна, сярод гэтых людзей, якія прыбываюць у Эўропу, ёсьць тэрарысты, і іх цяжка выявіць. Магчыма, варта было б прыняць новыя законы, каб фільтраваць гэтых людзей. А беларусы павінны быць больш уважлівымі і пільнымі».

Мужчына пэнсійнага веку: «Канечне, зьмянілася. Наагул гэтых мігрантаў ня варта пускаць у Эўропу, бо з-за іх і здараюцца гэтыя тэракты. Трэба добра ахоўваць свае межы — вось і ўся палітыка».

Мужчына перадпэнсійнага ўзросту: «Ну як я да гэтага стаўлюся? Непатрэбныя яны тут, няхай самі вырашаюць свае праблемы на сваёй тэрыторыі. У іх свая дзяржава, і няхай за яе ваююць. А нам трэба жыць як беларусам і глядзець за сваімі людзьмі».

Маладая жанчына: «Ну канечне, я ім спачуваю. Праўда, пяцьдзясят на пяцьдзясят. А ў нас мірна і ціха, таму і вывад адзін — так трымаць».

Малады мужчына: «Людзей шкада, але гэта ня наша віна, а віна Эўразьвязу. Ну і як цяпер людзей не пускаць, калі там вайна, краіна ў руінах, няма чым дзяцей карміць? Але факт і тое, што разам з гэтымі мігрантамі праточваецца вялікая колькасьць тэрарыстаў. У Эўразьвязе трэба наладжваць адпаведны кантроль за мігрантамі».

Жанчына пэнсійнага веку: «Цяжка ўсё гэта, і людзей шкада па-чалавечы. Але мы толькі можам ім паспачуваць, а сваё жыцьцё яны павінны наладзіць самі. А мы павінны быць дружнейшыя, павінны лепш ставіцца адзін да аднаго, быць добрымі, нікому не чыніць крыўды...»

Маладая жанчына: «Галоўнае, каб яны да нас не прыйшлі. І галоўнае, што Лукашэнка ня ўдзельнічае ў гэтым канфлікце, а астатняе мяне не хвалюе...»

Жанчына пэнсійнага веку: «Канечне, я супраць усякіх мігрантаў, паколькі мы падаткі плацім, а жывём горш за тых, хто прыяжджае да нас з розных рэспублік».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG