Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яцанюк параўнаў тэракты ў Парыжы з агрэсіяй Расеі ва Ўкраіне


Арсені Яцанюк
Арсені Яцанюк

У інтэрвію «Голасу Амэрыкі» ўкраінскі прэм’ер параўнаў падзеі ў Парыжы з тэрактамі 9/11 у ЗША і расейскай агрэсіяй на ўсходзе Ўкраіны.

Кіраўнік украінскага ўраду Арсені Яцанюк выказаў спачуваньні францускаму народу ў сувязі з тэрактамі ў Парыжы 13 лістапада. Камэнтуючы трагедыю ў інтэрвію «Голасу Амэрыкі» прэм’ер-міністар таксама параўнаў падзеі ў Парыжы з тэрактамі 9/11 ў ЗША і расейскай агрэсіяй на ўсходзе Ўкраіны.

«Мы ведаем, што значыць тэрарызм. І ЗША ведаюць, што азначае тэрарызм таксама. Украіна ўжо страціла тысячы нявінных людзей, тысячы ўкраінскіх ваенных праз расейскую агрэсію і дзеяньні тэрарыстаў. Здаецца, сьвет кардынальна зьмяніўся. Цяпер мы маем іншы сьвет — з тэрорам, страхам, запалохваньнем, агрэсіяй, сьмерцю. І гэта велізарны выклік для вольнага сьвету. Адзіны спосаб, як на гэта адказаць — гэта трымацца разам, пераадолець страх. Таму што нам няма чаго баяцца, акрамя самога страху, як казаў Франклін Рузвэльт. Мы павінны змагацца і перамагчы ў гэтай вайне за свабоду, за волю, нашу будучыню», — сказаў Арсені Яцанюк.

У выніку нападаў ў Парыжы ў ноч з 13 на 14 лістапада загінулі больш за 120 чалавек, каля 300 параненыя. Напады былі зьдзейсьненыя на шасьці ўчастках па ўсім горадзе. Пракуратура Парыжа паведаміла, што сямёра з васьмі загінулых нападнікаў былі тэрарыстамі-сьмяротнікамі і загінулі ў выніку спрацоўваньня выбухоўкі на поясе. У Францыі абвешчана надзвычайнае становішча, на вуліцы Парыжа ўвялі вайскоўцаў.

Адказнасьць за тэракты ўзяла на сябе групоўка «Ісламская дзяржава», якую францускі ўрад называе па-арабску Daesh, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG