Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 16 лістапада: 70 год ЮНЭСКА


Гярвяты, касьцёл Сьвятой Троіцы. Аўтар: Ірына Сяргееўна

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Афіша

Менск — «Арт Сядзіба» прадстаўляе ўласны спэктакаль «Браніслаў. Сцэны з жыцьця ды сноў» паводле аднайменнай п’есы Эльдара Бякірава. Пачатак 20:30. Тэатр «На балконе» (пр-т Незалежнасьці, д. 4, 5 паверх)

У гісторыі

1384 — у Кракаве каранаваная Ядзьвіга, будучая жонка вялікага князя літоўскага Ягайлы.

1913 — у Парыжы апублікаваны першы том клясычнага раманнага цыклю «У пошуках страчанага часу» Марсэля Пруста: «Du côté de chez Swann».

1918 — Вугоршчына абвясьціла аб незалежнасьці ад Аўстра-Вугорскай імпэрыі.

1945 — стварэньне Арганізацыі ААН у пытаньнях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЭСКА).

У гэты дзень нарадзіліся

1898 — Вінцэнт Гадлеўскі, беларускі рэлігійны і грамадзкі дзяяч.

1905 — Ян Скрыган, беларускі пісьменьнік.

1914 — Язэп Семяжон, беларускі перакладчык і паэт.

1923 — Мікалай Крукоўскі, беларускі філёзаф.

1925 — Кастусь Акула, беларускі пісьменьнік і публіцыст.

1964 — Даяна Крол, канадзкая джазавая сьпявачка і піяністка.

У гэты дзень памерлі:

1957 — Янка Чарапук, дзяяч БНР.

1982 — Андрэй Макаёнак, беларускі драматург.

Цытата на памяць

«Часам, пакуль я спаў, зь нязручнай пазыцыі майго сьцягна, нібы Эва з Адамавага рабра, нараджалася жанчына. Яна ўтваралася з асалоды, якую я ўжо амаль мог скаштаваць, і я ўяўляў сабе, што гэта яна дорыць мне гэтую асалоду. Маё цела, адчуваючы ў ёй сваю ўласную цеплыню, хацела зь ёй злучыцца, і я прачынаўся. Рэшта чалавецтва здавалася мне бязьмерна далёкай побач з гэтай жанчынай, якую я пакінуў пару імгненьняў перад тым; мая шчака была яшчэ цёплая ад ейнага пацалунку, маё цела яшчэ здранцьвелае ад цяжару яе таліі. Калі, як некалі здаралася, яна мела рысы нейкай знаёмай мне жанчыны, я быў гатовы аддацца без астачы адной мэце: знайсьці яе, як тыя, што выпраўляюцца ў падарожжа, каб пабачыць на свае вочы нейкі жаданы горад, і ўяўляюць, што можна скаштаваць на яве прывабнасьць мары. Але памалу памяць аб ёй раставала, і я забываўся пра дзяўчыну майго сну».

Марсэль Пруст, фрагмэнт зь першага тому цыклю «Ў пошуках страчанага часу» (пераклад Сяргея Шупы).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG