Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманыя члены сям’і аднаго з удзельнікаў тэрактаў у Парыжы


Раней стала вядома, што апазнаная асоба аднаго з удзельнікаў нападаў у Парыжы 13 лістапада.

Француская паліцыя затрымала ў нядзелю некалькіх сваякоў і знаёмых аднаго зь сямі баевікоў, якія ажыцьцявілі тэракты ў Парыжы.

Паводле інфармацыі крыніц у праваахоўных органах, якую прыводзіць France-Presse, затрыманыя шэсьць чалавек, у тым ліку бацька і брат 29-гадовага грамадзяніна Францыі Амара Ісмаіла Мастэфаі. Яго асобу апазналі па пальцы, знойдзенаму ў канцэртнай зале «Батаклан», дзе былі забітыя 89 закладнікаў, і дзе падарвалі сябе трое сьмяротнікаў. Адзначаецца, што ў Мастэфаі крымінальная мінуўшчына.

Таксама, як стала вядома СМІ, паліцыя выявіла ў прыгарадзе францускай сталіцы Мантрё чорны аўтамабіль Seat, які, паводле відавочцаў, выкарыстала адна з груп баевікоў, якая абстраляла бар і рэстаран. У машыне знайшлі зброю.

Выданьне Le Figaro ў нядзелю перадало, што ў парыскіх тэрактах, магчыма, удзельнічалі двое падлеткаў, якім было прыкладна ад 15 да 18 гадоў. Пра гэта радыё Europe 1 паведаміла крыніца, блізкая да судмэдэкспэртаў.

Адказнасьць за атакі ў Парыжы 13 лістапада — выбухі каля стадыёна Францыі, захоп закладнікаў і страляніну ў «Батаклане», абстрэлы бараў і рэстаранаў — узяла на сябе тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава». Ахвярамі тэрактаў сталі 129 чалавек, больш за 350 былі параненыя, стан 99 зь іх ацэньваецца як крытычны.

Паводле пракуратуры, з тых, хто нападаў, шасьцёра пасьля падарвалі сябе, а адзін быў застрэлены паліцыяй. Баевікі дзейнічалі трыма групамі. Яны былі ўзброеныя аўтаматамі Калашнікава і паясамі з выбухоўкай. Сьледзтва не выключае, што ў іх былі саўдзельнікі, якім удалося схавацца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG